Loading presentation...

Present Remotely

Send the link below via email or IM

Copy

Present to your audience

Start remote presentation

  • Invited audience members will follow you as you navigate and present
  • People invited to a presentation do not need a Prezi account
  • This link expires 10 minutes after you close the presentation
  • A maximum of 30 users can follow your presentation
  • Learn more about this feature in our knowledge base article

Do you really want to delete this prezi?

Neither you, nor the coeditors you shared it with will be able to recover it again.

DeleteCancel

Зваротак, яго тыпы і месца ў сказе.

No description
by

Samantha Wesley

on 27 November 2014

Comments (0)

Please log in to add your comment.

Report abuse

Transcript of Зваротак, яго тыпы і месца ў сказе.

Зваротак, яго тыпы і месца ў сказе.
Звароткі выконваюць наступныя функцыі:
1. Называюць асобу, да якой звернута мова таго, хто гаворыць.
Ідзі, народ, на свой вялікі сход!
2. Даюць трапную характарыстыку субяседніка, выражаюць эмацыйныя адносіны да таго, каму гавораць.
Мой саколік, дзе ж ты быў?
3. Выражаюць ветлівасць, грубасць, іронію, сарказм, садзейнічаюць стварэнню пэўнага каларыту, а таксама эмацыянальнай атмасферы.
Мой родны кут, як ты мне мілы!

Зваротак не мае пастаяннага месца ў сказе
Можа размяшчацца ў пачатку сказа:
Беларусь, над табою агніста новай квадры настаў маладзік .
У сярэдзіне сказа:
Давайце, добрыя сябры, пагутарым аб шчасці.
У канцы сказа:
Ад плошчаў да лісточка на вярбе мы зноў цябе стварылі, родны горад.



Зваротак можа выражацца:
1.назоўнікам ў Н. склоне :

Моцна кахаў я цябе, дарагая!
2.прыслоўямі ці назоўнікамі ва ўскосным склоне з прыназоўнікамі, пры якіх часта ўжываецца імператыўны выклічнік (калі зваротак абазначае няпэўную асобу ці прадмет):
Эй, у хаце, айда на двор!
3.назоўнікам у форме клічнага склону ў мастацкіх творах:

Ну, голубе, бывай здаровы і шчаслівы .
4. займеннікамі 2 асобы адз. і мн. ліку. Як правіла, такія звароткі маюць адценні грубасці і ўжываецца ў размоўным стыле:
Ну, ты! Цыц!
5. спалучэннямі сінанімічнага характару:
Эй, дарогі-пуцявінкі, чыёй волі вы ганцы?
6.непадзельнымі словазлучэннямі:
Дык здароў жа будзь, Новы год, год сорак другі.

Зваротак
– слова або спалучэнне слоў, што абазначаюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай.

Ён граматычна не звязаны з членамі сказа, але гэта не значыць, што зваротак не мае сэнсавай сувязі з імі.

Прыклады:
Сумаваць я , сябры, не прывык.
Хадзi, Алесь, да нас у хату.
Давай, зямляк, мяшкi паложым, спачнем ля бацькоўскіх варот.
У залежнасці ад структуры звароткі бываюць развітыя і неразвітыя.
Неразвітыя звароткі
выражаюцца пераважна назоўнікамі ў форме назоўнага ці былога клічнага склону:

Сябры, вітайце паварот на сонечны разліў.
Развітыя звароткі
арганізуюцца словазлучэннямі назоўнікаў у форме назоўнага ці былога клічнага склону і залежных ад іх слоў іншых часцін мовы:
Звіні,вясёлых бомаў медзь.
Па спосабе выражэння звароткі бываюць адзіночныя, паўторныя, складаныя і групавыя.

Адзіночныя звароткі
, развітыя і неразвітыя, адрасаваны адной асобе або прадмету і ўжыты ў сказе адзін раз: Маладосць, я ўсё табе аддам!
Звароткі, ужытыя ў сказе два і больш разоў з мэтай узмацнення эмацыянальнай выразнасці,
называюцца паўторнымі:
Ой, дарогі, вы дарогі, колькі мы вас абышлі!
Звароткі, якія складаюцца з двух і больш слоў або словазлучэнняў і па-рознаму называюць адну і тую ж асобу, прадмет,
называюцца складанымі:

Спі, сынок, мая радасць, спі.
Групавыя звароткі

– звароткі, адрасаваныя розным асобам, прадметам. Кампаненты групавых звароткаў злучаюцца, як правіла, інтанацыяй пералічэння, а часам і злучальнымі злучнікамі:
Ой вы, месяц, сонца, зоры, праўду мне скажыце.

1) вусная або пісьмовая дыялагічная мова;
2) мова аратарскіх выступленняў;
3) мова дзелавой і прыватнай перапіскі;
4) мова лірычных твораў і лірычных выступленняў.

Знакі прыпынку :
1.Калі зваротак знаходзіцца ў пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі пасля яго ставіцца коска:
Мой край ясназоры, прайшоў ты нямала шырокіх і вузкіх дарог.
2.Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і суправаджаецца ўзмоцненай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік:
Першыя громы! Сэрцу вы мілы, люб мне ваш смех паміж гор .
3.Калі зваротак стаіць у канцы сказа, то перад ім ставіцца коска, а пасля яго – знак прыпынку, які патрабуецца зместам і інтанацыяй усяго сказа:
Бывайце здаровы, дубровы, дубы і сасонкі!
4.Калі зваротак стаіць у сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца з двух бакоў коскамі:
Дзе ты, цёплае лета, сонцам яркім сагрэта?
1.Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца на часткі членамі сказа, то кожны з іх выдзяляецца коскамі:
Эх, лета-лецейка любае, ты адцвітаеш, залатое!

2.Калі ў ролі зваротка ўжываецца асабовы займеннік, то пасля яго заўсёды ставіцца клічнік:
Гэй, вы! Пайшлі адсюль! (А. Чарнышэвіч). Ты! Не крычы так!
3.Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, то выдзяляецца коскамі толькі зваротак:
Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!

4.Часціца о ад зваротка коскай не адддзяляецца:
О Нёман! Люблю твой спеў, што ўдаль нясецца, люблю цябе як родны сын!

5.Некалькі звароткаў, звязаных паміж сабой бяззлучнікавай сувяззю, аддзяляюцца адзін ад другога коскамі:
Ой вы, месяц, сонца, зоры, праўду мне скажыце.
6.Калі звароткі звязваюцца злучнікамі і, ды (у знач. і), то знакамі прыпынку яны не раздзяляюцца:
Бывайце здаровы, лясы і дубровы
.
7.Калі зваротак паўтараецца і мае пры сабе часціцу а, то коска ставіцца перад часціцай:
Дзед, а дзед! Зрабі мне свісток (Зм. Бядуля). Часціца а ад адзіночнага зваротка коскай не аддзяляецца: А дзетачкі ж мае! А дзе ж вы падзеліся?! (І. Шамякін).
Выклічнік а аддзяляецца ад зваротка коскай:
А, Рыгор! Куды ж гэта ты?
Параўнальныя звароты
Параўнальныя звароты
– гэта словы ці словазлучэнні, якія ўжываюцца ў сказе для больш выразнай і дакладнай характарыстыкі прадметаў шляхам параўнання.
Параўнальныя звароты звычайна ўключаюцца ў сказ пры дапамозе параўнальных злучнікаў
як, нібы, быццам, як быццам, бы, як бы, чым, што
і інш.
Адны параўнальныя звароты маюць вобразнасць, метафарычнасць – яны
называюцца вобразныя параўнальныя звароты:
Дол быў усланы рудым лісцем, сухой рыжай папараццю, доўгаю, пераблытанаю, як іржавы дрот, травою, друзам збуцвелых галінак.

Іншыя параўнальныя звароты толькі пацвярджаюць тоеснасць, адпаведнасць –
яны носяць назву параўнальна-раўналежныя звароты:
На такой жа цёмна-сіняй, як і неба, вадзе струменіла серабрыстая дарожка халоднага святла

Асноўнай сферай ужывання звароткаў з’яўляецца:
Full transcript